27-28 кастрычніка ў Берасці адбыўся фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’s Fest, які сабраў 20 гуртоў з Беларусі і Украіны.
Пачатак першаму дню паклаў гурт Saint Gooseberry з Берасця. Нажаль, найбольш чаканая каманда, САДЪ на сцэну ў гэты дзень так і не паднялася, з-за праблемаў са здароўем аднаго з музыкаў. Затое настрой залу паднялі The Fraiz, J-J BINGZ з Менску і маладая, але ўжо добра вядомая ў Берасці рок-банда Alt+F4.
Калі першы дзень фестываля быў проста добрым ды якасным, то другі стаў ужо сапраўды гарачым. Асабліва калі на сцену падняліся хэдлайнеры – Дай Дарогу і Sciana (Сцяна). Гэтая музыка прымусіла падняцца шмат каго, хто прасядзеў на крэслах 18 папярэдніх груп, і пусціцца ў шалёныя скокі пад самай сцэнай. Добрыя ўражанні пасля сябе пакінулі і госці з Украіны – Гуцул Каліпсо і Rollik*s.
Вялікі дзякуй арганізатарам, прома-группе “Зала Чакання” і грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!” за добры канцэрт і цудоўны настрой. Магчыма не ўсё было гладка ды роўна, але ўражанняў хопіць да наступнага канцэрту, які, хочацца верыць, нельга будзе прапусціць.
Слухай сваё!
Фатограф Уладзімір Агіевіч.
Фота vk.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…