Categories: Еўраклуб

У Беларускім Доме у Варшаве прэзентавалі Народную праграму Беларусі

 Вечарам 25.10.2012 Юрась Губарэвіч і Сяргей Чалы прэзентавалі Народную праграму Беларусі – дакумент мэтай якога з’яўляецца выпрацоўка новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі з дапамогай экспертнага і шырокага грамадскага абмеркавання праблемаў і надзённых пытанняў развіцця краіны.

Прэзентацыя была арганізавана ў рамах супольнага праекту “Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі час мерапрыемства прадстаўнікам польскай экспертнай супольнасці і беларускай дыяспары была прадстаўлена брашура «Народная праграма – матэрыялы для шырокай грамадскай дыскусіі»

«Вельмі важна што Народная праграма гэта не партыйны праект, гэта шырокая платформа ўдзел у якой бяруць эксперты з самымі рознымі поглядамі, таму яна ўжо прайшла экспертную ацэнку. НП – гэта першы адэкватны дакумент які запатрабаваны грамадствам. Тое што сёння можа прапанаваць улада – гэта застой,
тое што сёння прапаноўвае НП – гэта сур’ёзная і грунтоўная альтэрнатыва, а новых прапановаў няма, і нават спрэчак няма. Пад гэтым дакументам могуць падпісацца ўсе. Народная праграма – можа паслужыць таксама і платформай для аб’яднання беларускіх дэмакратычных партый і рухаў . Гэта праграма на выпадак калі ў Беларусі нешта здарыцца, гэта не праграма як браць уладу.» – сказаў вядомы эканамічны
аналітык Сяргей Чалы.

Ацэньваючы палітыку беларускіх уладаў, эксперт С.Чалы заявіў – «У беларускіх уладаў зараз новая фішка пад назвай мадэрнізацыя. Але ж гэта зусім не тое, чым на самой справе мадэрнізацыя з’яўляецца»

Ю. Губарэвіч – «На сённяшні дзень, няма хіба ніводнай палітычнай сілы якая б крытыкавала Народную праграму. Перспектывы ёсць. Мы не маем манаполіі на гэтую праграму, таму НП і стала дакументам у распрацоўцы якога ўзялі ўдзел шматлікія беларускія эксперты.»

Прэзентацыя ў Беларускім Доме ў Варшаве сабрала поўную залю, а выступы гасцей  скончыліся авацыямі.

Кантакт для СМІ: tel:   +48 605 140 861

mail: zarembiuk@gmail.com

Узнятыя ў рамках Народнай праграмы тэмы абмяркоўваюцца ўсімі зацікаўленымі грамадзянамі анлайн на сайце PRAHRAMA.BY. Апрача гэтага, такія дыскусіі адбываюцца падчас круглых сталоў і грамадскіх слуханняў.

У выніку нараджаюцца сумеснае бачанне змен і канцэпцыі вырашэння праблем – своеасаблівыя “дарожныя мапы” рэформаў, патрэбныя для лепшай Беларусі.

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago