Вы ведаеце ці чулі пра грамадскага актыўнага чалавека, арганізацыю альбо ініцыятыву? Жадаеце распавесці пра іх усёй Беларусі і атрымаць каштоўны прыз? Стварайце відэагісторыю і дасылайце на конкурс «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю! ».
Умовы конкурса
Прыняць удзел у конкурсе можа любы жыхар Беларусі альбо каманда.
На Конкурс прымаюцца любыя відэагісторыі.
Відэа мусіць быць на сацыяльна значную тэматыку альбо/і прасоўваць ці паказваць грамадскую актыўнасць. Напрыклад, відэааповед пра арганізацыю, ініцыятыву, падзею альбо чалавека.
Самае галоўнае: прасоўванне грамадскай актыўнасці альбо/і сацыяльна значная тэматыка працы.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, створаныя ў 2012 годзе.
Тры лепшыя працы будуць вызначаны журы, а іх стваральнікі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.
На конкурс прымаюцца:
- — фільмы,
- — рэпартажы,
- — навіны,
- — ролікі,
- — фотакасты і інш.
Як даслаць сваю відэагісторыю на Конкурс?
- 1) Заліць відэа на ваш youtube акаунт.
- 2) Запоўніць анкету ўдзельніка Конкурса «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю!».
- 3) Даслаць спасылку на вашу відэагісторыю і запоўненую анкету на адрас [email protected] з тэмай «спаборніцтва».
Важна! На момант атрымання Вашай відэагісторыі, у яе павінна быць не больш за 10 праглядаў.
Усе дасланыя відэагісторыі будуць даступны на спецыяльнай старонцы Конкурса на ampby.org.
Дэдлайн падачы работ на конкурс 16 лістапада 2012 года.
Як вызначаюць пераможцу?
У конкурсе «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю! » перамогуць тры лепшыя відэагісторыі.
Лепшымі будуць названы відэагісторыі, якія атрымаюць галасы падтрымкі ад журы і набяруць найбольшую колькасць праглядаў на youtube.
Прызы
Тры лепшыя працы будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі. Галоўны прыз – відэакамера.
Падрабязней пра конкурс чытайце на сайце арганізатараў.
Крыніца: adukacyja.info