Навучэнцы Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага каледжу могуць быць пакараныя за свой ліст на гарачую лінію самага папулярнага беларускага інтэрнэт-партала. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Нагадаем, на мінулым тыдні на сайце TUT.by была апублікаваня інфармацыя пра салігорскіх студэнтаў, якія пачалі замярзаць на занятках з-за адсутнасці ацяплення ў аўдыторыях каледжа. “Вучыцца немагчыма!” – рэзюмавалі ў сваім лісце навучэнцы. У след за TUT.by інфармацыю пра заніжаную тэмпературу ў аўдыторыях Салігорскага горна-хімічнага каледжу апублікавалі мясцовыя СМІ ды шэраг нацыянальных рэсурсаў. Пасля гэткай агалоскі ацяпленне ў каледжы з’явілася.
Аднак, як стала вядома мясцовым праваабаронцам, гісторыя на гэтым ня скончылася. Цяпер дэрэктарат навучальнай установы вышуквае тых студэнтаў, што даслалі скаргу на гарачую лінію вядомага сайта, каб пакараць іх за гэткі крок. Па меркаванню саміх навучэнцаў, кіраўніцтва каледжу звыклася, што ўсе перад імі прыніжаюцца і робяць усё, што яны запатрабуюць. Але гэтым разам студэнты пайшлі супраць правілаў, таму ў дэрэктараце і захваляваліся. Зразумелі, што пры новай нагодзе моладзь зноўку звернецца па дапамогу ў СМІ, ды пачалі шукаць “вінаватых”.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…