Categories: Грамадства

Валянцін Стэфановіч: “Вясна” ў любым разе будзе працягваць сваю працу

17 лістапада, у мінулую суботу, стала вядома, што канфіскацыя офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” прызначана на 26 лістапада. Праваабаронцы адзначаюць, што для супрацоўнікаў арганізацыі гэта не стала нечаканасцю і сваю працу яны будуць працягваць у любых абставінах. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пра дату канфіскацыі офісу “Вясны” судовая выканаўца суда Першамайскага раёна Менска А.Радзевіч пісьмова паведаміла на адрас жонкі зняволенага кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага. Наталля Пінчук атрымала гэты ліст 17 лістапада.

Як адзначыў намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч у каментары Радыё Свабода, гэтае паведамленне не было нечаканасцю для сябраў арганізацыі:

“Гэта, канешне, ускладняе нам жыццё. Але мы ў любым разе будзем працягваць дзейнасць. Мы былі да гэтага гатовыя. Бо гэта ўжо даўно цягнецца. Са жніўня рашэнні суду ўступілі ў законную сілу і ўжо павінны быць выкананыя. Для мяне ўвогуле дзіўна, што нам такі доўгі час далі даседзець, яшчэ і выбары пераседзець — а мы ж займаліся назіраннем. Мы гэтага чакалі, а зараз ёсць канкрэтная дата — 26 лістапада.

Хаця, канешне, нам шкада, бо мы 12 гадоў прапрацавалі ў гэтым офісе. Фактычна ўсе актывісты беларускія ведаюць дарогу да нас. Для нас вельмі важна, што офіс вядомы, пазнавальны, і людзі, калі што здараецца, ведалі, дзе нас знайсці. Але, тым не менш, мы самі нікуды не знікаем, будзем працягваць працаваць”.

Нагадаем, што 24 лістапада 2011 года старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі быў асуджаны судом Першамайскага раёна Менска па сфабрыкаванай справе па ч.2 арт.243 КК РБ да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нібыта нанесенай ім шкоды дзяржаве. 18 студзеня 2012 году неабходная сума, сабраная грамадзянамі ў выніку кампаніі па зборы сродкаў для Алеся Бяляцкага, была пералічана на рахунак Упраўлення юстыцыі Менгарвыканкаму для суда Першамайскага раёну для кампенсацыі шкоды, нібыта нанесенай асуджаным дзяржаве. Гэтыя сродкі былі сплочаныя з мэтай дамагчыся вызвалення палітвязня, альбо змены яму меры стрымання і змякчэння надзвычай жорсткага прысуду. 24 студзеня 2012 года Менскі гарадскі суд адмовіў праваабаронцу ў задавальненні касацыйнай скаргі і пакінуў прысуд першай інстанцыі без зменаў. 20 верасня 2012 года Вярхоўны Суд РБ адмовіў яму ў задавальненні нагляднай скаргі на вынесены прысуд. Скарга ад імя старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Крыница: spring96.org

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago