Са жніўня 24 беларускіх маладых людзей удзельнічалі ў польскай праграме “Біржа грамадзянскiх моладзевых ініцыятыў – Грамадскiя лiдары” і сёння ў кавярні “Фея” былі падведзены вынікі доўгай працы.
Мэтай праекта было развіццё лідэрскіх здольнасцяў і праца ў групах. Спачатку моладзь ездзіла на навучанне ў Польшчу, дзе ім давалі тэарытычную базу і практычныя веды.
Трэба сказаць, што гэта ўжо другі праект, які праводзіць польская фундацыя “Шчаслівае дзяцінства” і некаторыя мелі вопыт удзелу ў дадзенай праграме ў мінулым годзе. Акрамя вучобы было шмат цікавых ініцыятыў, паездкі, гульні і проста прыемны час.
Па вяртанню ўдзельнiкаў груп чакала дальнейшая праца над развіццём іх праектаў. Маладыя людзі арганізоўвалі розныя мерапрыемствы, за якія потым атрымлівалі балы. Але арганізацыя цікавых ініцыятыў і без балаў прыносіць задавальненне, гэта весела, цікава і пазнавальна! Аднак, пераможцы ў гэтай праграме ўсё ж былі, усе атрымалі дыпломы, памятныя падарункі і захавалі добрыя ўспаміны.Удзельнiкi спадзяюцца, што гэта не апошняя праграма і з нецярплівасцю чакаюць працягу!
Падрабязна а праекце тут
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…