Categories: Грамадства

У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

У Горках зноў усталяваная памятная пліта ў гонар класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Пра гэта паведаміла рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Галіна Будная лічыць, што аднаўленне помніка Купалу ў Горках адбылося толькі дзякуючы шырокаму рэзанансу ў асяродку дэмакратычнай грамадскасці, які атрымала паведамленне пра  знос памятнай пліты пісьменніку, і пазіцыі незалежных СМІ, якія распавялі пра гэту падзею.

“Памятную пліту ў гонар Янкі Купалы ўсталявалі ў добрым месцы, на тэрыторыі Батанічнага саду сельскагаспадарчай акадэміі, – распавядае Галіна Будная. – Да помніка зроблены прыступкі, тэрыторыя навокал добраўпарадкаваная, усё зроблена нармальна. Я сама толькі сёння даведалася аб аднаўленні памятнай пліты і адразу ж наведала гэтае месца. Лічу, што кіраўніцтва БДСГА аднавіла помнік не ў малой ступені таму, што пайшоў шырокі рэзанас у дэмакратычным асяродку, а таксама дзякуючы пазіцыі незалежных СМІ, у тым ліку сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія распавялі пра знос помніка класіку беларускай літаратуры ў Горках у Год кнігі і ў год 130-гадовага юбілею Янкі Купалы”.

Нагадаем, што памятную пліту прыбралі з месца пастаяннага знаходжання напярэдадні “Дажынак” у Горках без усялякага грамадскага абмеркавання. А першапачаткова яна была ўсталяваная ў 2003 годзе за акадэмічнай бібліятэкай, якую неаднаразова наведваў Янка Купала.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago