Толькі пачаўся спектакль «Зона маўчання», як зайшлі міліцыянты, спынілі паказ і пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя гледачоў, якіх сабралася каля 60 чалавек (пастаноўка адбываецца ў будынку на Тыражным праездзе, 22). Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пасля гэтага міліцыя сышла, спектакль працягнуўся.
Нагадаем, што ўчора міліцыя таксама наведала пастаноўку Свабоднага тэатра, што існуе ў Беларусі ў паўпадпольным стане. У пятніцу таксама абышлося перапісваннем пашпартных звестак.
Крыніца: spring96.org