Адукацыя

Шукаем працу – асноўныя крокі

adukacyja.info  падрыхтаваў дапаможнік “Як працаваць у Беларусі. Што трэба ведаць кожнаму”. Выданне будзе карысна  для маладых спецыялістаў і ўсіх тых хто шукае працу.

Шукаем працу – асноўныя крокі

Калі Вы толькі скончылі адну з навучальных устаноў Беларусі, то асноўнае — вызначыць прыярытэты:

  • – ці жадаеце Вы працаваць па атрыманай спецыяльнасці, ці марыце паспрабаваць сябе ў іншай сферы;
  • – акрэсліць для сябе сумму заробку, на які Вы прэтэндуеце.

Гэта дапаможа больш мэтанакіравана шукаць сабе працу, а значыць, скласці добрае рэзюмэ і не распыляцца на непатрэбныя дробязі.

Скласці добрае рэзюмэ (CV)

Для таго, каб скласці добрае рэзюме, трэба не пашкадаваць часу і пачытаць спецыяльную літаратуру. Тут варта пазначыць толькі асноўнае, рэзюмэ павінна мець лагічную структуру і быць не больш за дзве старонкі.

Варта скласці адно агульнае рэзюмэ, куды ўключыць усе вашыя заслугі і веды (якое перыядычна будзе папаўняцца новымі пунктамі), а потым выдаляць тое, што не актуальна пры пошуку працы або для заяўкі на ўдзел у якім-небудзь адукацыйным мерапрыемстве.

Рэзюмэ будзе выглядаць больш прывабным, калі вы ўставіце сваё фота і сканвертуеце ў фармат PDF.

Афоміць матывацыйны ліст

Для ўладкавання ў сучасныя буйныя беларускія і міжнародныя кампаніі і арганізацыі звычайна неабходна да рэзюмэ далучыць матывацыйны ліст. Асноўная яго задача – запэўніць наймальніка ў тым, чаму менавіта вы павінны заняць тую ці іншую пасаду. Добра складзены матывацыйны ліст значна павышае вашыя шансы атрымаць запрашэнне на сумоў’е ў кампаніях заходняга тыпу.

Адно з асноўных пытанняў: дзе і як шукаць працу?

На сённяшні дзень існуе мноства варыянтаў пошуку працы. Адзін з самых распаўсюджаных варыянтаў — гэта пошук праз Інтэрнэт, на спецыялізаваных сайтах, дзе можна размясціць сваё рэзюмэ або накіраваць яго да працадаўцы, чыя абвестка вас зацікавіла.

Калі вы плануеце шукаць працу з дапамогай Інтэрнэту, то варта зазірнуць на наступныя сайты дзяржаўных устаноў:

Але сістэма пошуку на гэтых сайтах незручная, праграма шукае толькі 100% супадзенне і не дае сумежныя спецыяльнасці.

Найбольш папулярнымі старонкамі ў Інтэрнэце па пошуку працы з’яўляюцца: tut.by, praca.by, rabota.by, kariera.by.

Другі варыянт — непасрэдна накіроўваеце Вашае рэзюмэ да працадаўцы на канкрэтную вакансію. Напрыклад, калі Вы ўсё свядомае жыццё марылі працаваць у нейкай канкрэтнай кампаніі, то накіроўвайце туды сваё рэзюмэ, каб Вас дадалі ў базу дадзеных гэтай кампаніі і, магчыма, калі ў іх адкрыецца вакансія Вам патэлефануюць і запросяць на сумоў’е.

Трэці варыянт — прафесійныя сацыяльныя сеткі kollega.by, linkedin.com, дзе ёсць магчымасць размясціць падрабязную інфармацыю пра сябе. Звычайна HR-ры дужых кампаній карыстаюцца імі для мэтанакіраванага пошуку кандыдатаў.

Чацвёрты варыянт — звычайныя сацыяльныя сеткі. Тут вы можаце знайсці старонкі кампаній, у якіх хацелі б працаваць і выйсці на іх HR-аў.

Пяты варыянт — прафесійныя сайты, форумы. Тут таксама могуць быць змешчаны цікавыя вакансіі і інфармацыя аб працы.

Шосты варыянт — кадравыя агенцтвы. Тут магчыма выбраць некалькі агенцтваў і накіраваць сваё рэзюмэ з суправаджальным лістом. Калі агенцтва вамі зацікавіцца, то з вамі звяжуцца і прапануюць канкрэтныя варыянты. Варта зазначыць, што кадравыя агенцтвы не бяруць грошы са сваіх кліентаў, за іх паслугі плацяць наймальнікі. Таму важна не звязвацца з агенцтвамі, што патрабуюць аплату ад асобаў, што шукаюць працу.

Сёмы варыянт — распаўсюджванне інфармацыі сярод сваіх сяброў, знаёмых і г.д. Магчыма, хтосьці менавіта ў гэты момант шукае менавіта такога супрацоўніка як Вы, і Ваш сябар можа стаць галоўным сувязным звяном.

Сумоў’е

Сумоў’е — гэта калі Вы знаёміцеся з кампаніяй, а яна з Вамі, і кожны робіць выбар, таму, калі Вы сапраўды жадаеце атрымаць працу ў канкрэтнай кампаніі, неабходна загадзя падрыхтавацца: даведацца больш пра арганізацыю, пра асноўныя напрамкі яе дзейнасці, спецыфіку вытворчасці — усё гэта дапаможа больш яскрава праявіць сябе на сумоў’і і атрымаць пажаданую пасаду.

Памятайце: не існуе дрэнных кандыдатаў і дрэнных кампаній. Ёсць кандыдаты і кампаніі, якія пасуюць адно аднаму, а ёсць – што не. Калі на сумоў’і Вам некамфортна і Вы адчуваеце, што не зможаце працаваць у такой атмасферы, лепей адмовіцца ад прапановы працы, чым потым шкадаваць.

Уладкаванне на працу: заключэнне кантракту, працоўная кніжка

Калі Вы прайшлі усе гэтыя крокі і Вас узялі на працу, абавязкова прасачыце, каб з вамі заключылі працоўную дамову і ўнеслі запіс у працоўную кніжку.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ