Жыхары вёскі Вычулкі, якая ўваходзіць у межы горада Брэста, атрымалі адказ на свой зварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яны скардзіліся на забруджанне мясцовага вялікага вадаёма, раней багатага флорай і фаўнай. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Адказ прыйшоў з Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Якава Бухавецкага. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна (на фота), да якога жыхары Вычулак звярнуліся за дапамогай, адказ поўнасцю расчараваў людзей. У ім напісана, што парушэнняў экалагічных нормаў няма, санітарныя нормы выкананы. Сітуацыя з вадаёмам не выклікае пытанняў у мясцовых службаў.
Затое ў людзей узнікаюць пытанні: чаму здохла пара лебядзяў і 7 лебедзянят, чаму зніклі ракі, чайкі, якіх раней тут было шмат, дзе рыба, якая таксама радавала мясцовых рыбакоў.
60 падпісантаў пад зваротам не вераць запэўніванням мясцовых чыноўнікаў і лічаць, што паспрыялі катастрафічнай сітуацыі вадаёма абласная бальніца, анкалагічны дыспансэр і асабліва цяплічны камбінат, дзе круглы год вырошчваюць гуркі і памідоры.
Вяскоўцы працяглы час змагаюцца за вадаём, але пакуль беспаспяхова.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…