У Мастоўскім раёне супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі пачалі сапраўднае паляванне на раварыстаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У мястэчку Луна за з’яўленне на дарозе на ровары былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, іншы – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянты не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы.
Гаворыць грамадскі актывіст, луненскі краязнавец Лявон Карповіч: “Для нас гэта сапраўдны шок. Вясковыя людзі прызвычаіліся ездзіць на роварах круглы год, бо гэта сама зручны і танны транспартны сродак. Здаецца, ніякіх сезонных дадатковых абмежаванняў паводле правілаў дарожнага руху для перамяшчэння на ровары няма. Я глядзеў таксама афіцыйны сайт ДАІ, на ім таксама няма ніякіх новых пастановаў ці дадаткаў”.
Жыхары мястэчка Луна тэлефанавалі ў мастоўскую раённую ДАІ, але там ім нічога ўцямнага не растлумачылі – што менавіта парушаюць вяскоўцы на роварах.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…