Грамадства

Брэст: беларуска- моўны клас атрымаў падарункі ад дырэктара беларускай службы радыё “Свабода”

Навучэнцы беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 горада Брэста атрымалі перад Калядамі і Новым годам ад дырэктара беларускай службы Радыё “Свабода” Алеся Лукашука падарункі. Паводле “Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Гэта беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламасцеры і іншыя вучнёўскія прыналежнасці.

Па словах адзнаго з бацькоў, праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, важныя не толькі падарункі, але найперш увага да дзетак, для якіх родная мова – не проста мова навучання, але і вялікая каштоўнасць. Дзеткі і бацькі, якія з вялікімі цяжкасцямі арганізоўвалі беларускамоўны клас, выказваюць вялікую падзяку Алесю Лукашуку і віншуюць яго з надыходзячымі святамі.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ