Categories: Грамадства

На прадпрымстве “Дываны Брэста” адбыўся стыхійны мітынг

Яго зладзілі працаўнікі гэтага прадпрыемства ў прысутнасці новага кіраўніка кацэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, які прыехаў у Брэст, каб азнаёміцца са станам спраў на адным з самых праблемных аб’ектаў канцэрна. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Каля прахадной ААТ “Дываны Брэста” сабраліся некалькі дзесяткаў жанчын, які тут працуюць, каб выказаць незадаволенасць сваімі заробкамі і ўвогуле цяперашняй сітуацыяй на прадпрыемстве. У выніку у шмат якіх цэхах працоўны тыдзень складаецца з двух-трох дзён, а рабочым іншым разам прапануюць сыйсці ў вымушаны адпачынак. Што тычыцца заробкаў, дык яны складаюць ад 300 да 500 тысячаў рублёў і ў пацверджанне сваіх словаў рабочыя дэманстравалі старшыні канцрэна “Беллегпарм” свае рахункавыя лісты.

Удзельнікі стыхійнай акцыі выказалі недавер кіраўніцтву “Дываноў Брэста”, бо не адчуваюць перамен да лепшага: асноўная вытворчасць прадпрыемства фактычна спынена на працягу апошніх дзевяці месяцаў, у той жа час адміністрацыя робіць рамонт свайго будынку і ўтрымлівае без скарачэнняў увесь склад інжынерна-тэхнічных работнікаў.

Фота: Еўрарадыё

Крыніца:spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago