Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Місія па назіранні будзе праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch. У яе склад увайшлі прадстаўнікі беларускіх НДА, партый, студэнты і выкладчыкі ЕГУ.
11-12 студзеня у Чэхіі пройдуць першыя ў гісторыі прэзідэнцкія выбары, на якіх кіраўнік дзяржавы будзе выбраны ўсеагульным галасаваннем. Удзел у іх возьмуць восем кандыдатаў.
Назіральнікі праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» будуць сачыць за ходам галасавання і падлікам галасоў паводле нацыянальных і міжнародных стандартаў. У склад назіральніцкіх групаў увайшлі прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый, палітычных партый, студэнты і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.
Чакаецца, што назіральнікі наведаюць каля 100 выбарчых участкаў у розных рэгіёнах краіны. Па выніках назірання будзе падрыхтаваная папярэдняя, а таксама выніковая справаздача, якая мае адлюстраваць адпаведнасць выбарчых працэдур нацыянальнаму чэшскаму, а таксама міжнароднаму заканадаўству.
Акрамя беларусаў за выбарамі ў Чэхіі будуць назіраць прадстаўнікі місіі АБСЕ/БДІПЧ.
Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» працуе на тым, каб даць маладым беларусам магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах. Болей за ста ўдзельнікаў папярэдніх місій праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» бралі таксама ўдзел ў назіранні за беларускімі выбарамі ў розныя гады.
Болей аб праекце можна даведацца па www.eotp.info.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…