Categories: Адукацыя

Правабаронцы распавядуць, як змяніць сітуацыю ў судах на трэнінгу “Назіральнік”

Праваабарончы цэнтр «Вясна»  і Цэнтр прававой трансфармацыі  «Lawtrend» запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у практычным трэнінгу «Назіральнік», які адбудзецца ў Берасці 18 студзеня, пятніца з 18-00 да 20.30

Калі не можаш  абыякава глядзець на загалоўкі навін  аб чарговым надуманым судовым пасяджэнні;

Калі ёсць вольны час, які ты хочаш выдаткаваць  на садзейнічанне ў праваабарончай дзейнасці;

Калі хочаш  прыняць удзел у планаваным назіранні  за судовымі працэсамі па адміністратыўных справах па ўсёй краіне, 

Гэты трэнінг варта  наведаць!

Праваабарончыя арганізацыі не займаюцца барацьбой за ўладу, паколькі любая ўлада парушае Правы чалавека. Але праваабарончыя арганізацыі аналізуюць паводзіныўладаў, каб паказаць адмоўныя тэндэнцыі і запатрабаваць змяніць сітуацыю.
Менавіта таму шэраг праваабарончых арганізацый распрацавалі уніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністратыўных справах, каб паказаць усе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі і адстойваць свае пазіцыі перад уладай аргументавана.

На трэнінгу мы разам пагаворым  аб тым, што ж такое адміністратыўны  працэс, як выглядае і павінна выглядаць  судовае пасяджэнне, навучымся слушна праводзіць якаснае назіраньне: праходзіць у суд, знаходзіць інфармацыю пра  адміністратыўныя працэсы, пранікаць  у залю судовых пасяджэнняў і  разумець страшныя словы «адвод» , «хадайніцтва»  і «орган, які вядзе адміністратыўны  працэс».

Трэнерамі выступяць: Міхаіл Мацкевіч, кіраўнік маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі і Наста Лойка, юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна».
Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету, якую Вы можаце знайсці па гэтай спасылцы.

Для дадатковых пытанняў датычна Вашага ўдзелу Вы можаце патэлефанавацьпа нумары:

+375 29 7 696 323 Міхаіл Мацкевіч  

+375 29 126 06 12 Наста Лойка

 

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago