Categories: Грамадства

Брэст: У судзе будзе разглядацца справа, у аснове якой — хатні гвалт

   Пытанне хатняга гвалту ў беларускіх сем’ях пачынае набываць усё большы грамадскі рэзанас, хаця ацаніць цалкам маштабнасць праблемы пакуль даволі цяжка з-за латэнтнага характару дадзенай з’явы.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Пакуль можна казаць пра асобныя выпадкі супрацьдзеяння людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай.

Нешчаслівы лёс у другі раз напаткаў Алену Несцяровіч з Брэста. 5 гадоў таму яна выйшла замуж. Муж Ігар Куліковіч узяў яе з 10-гадовым сынам Аляксандрам, але жыццё не заладзілася. Айчым адразу не ўзлюбіў пасынка. Хлопчыка забрала да сябе бабуля, пакуль сям’я жыла на здымнай кватэры. А вось калі 2 гады таму Несцяровіч пераехала ў сваю новую кватэру і забрала сына да сябе, пачаліся праблемы. Муж нідзе не працаваў, здзекаваўся над хлопчыкам. Па словах бабулі, пасля школы дзіця баялася ісці дадому. Па словах Алены Несцяровіч, муж здзекуецца з іх не толькі маральна, але і фізічна. Не спадабаўся адказ сына — выкінуў сістэмнік з балкону, выказвае пагрозы, што нацкуе на Сашу пэўных людзей, і яго згвалтуюць. А нядаўна пабіў сына Алены на вачах суседзяў. Прыйшлося выклікаць міліцыю. Судмедэкспертам былі зафіксаваны пабоі, складзены пратакол і перададзены ў суд Ленінскага раёна Брэста. Суддзя Аляксандр Рэўцкі не знайшоў дастатковых абставін, каб прыцягнуць да адказнасці Ігара Куліковіча і справу спыніў. З гэтым Несцяровіч катэгарычна не пагадзілася і звярнулася з касацыйнай скаргай ў абласны суд.

Па словах юрыста-праваабаронцы Ўладзіміра Малея, рашэнне суддзі Рэўцкага не вытрымлівае ніякай крытыкі. Суддзя не абараніў інтарэсы падлетка, нягледзячы на дастатковасць доказаў.

Абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёна і справа накіравана на новы разгляд.

У лютым адбудзецца скасаванне шлюбу Алены Несцяровіч і Ігара Куліковіча. Жанчына робіць усё магчымае, каб абараніць яе і яе сына ад далейшага хатняга гвалту.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago