novisa.by падрыхтавала цiкавы матэрыял як правiльна вандраваць аўтаспынам.
Вырашылі вандраваці аўтаспынам, але нічога пра гэта ня ведаеце? Не бяда! Вось некалькі карысных парадаў для пачынаючых беларусаў-аўтаспыншчыкаў.
Чаму гэта крута?
І гэта далёка не ўсе пазітыўныя моманты. Вы самі зможаце працягнуць гэты спіс.
Куды паехаць?
Калі ў вас ужо ёсць віза, то першае сваё аўтаспын-падарожжа можна ажыццявіць у суседнія Польшчу, Літву ці Латвію. Гэта даволі блізка, але адчуць усе радасці і цяжкасці аўтаспыну вы паспееце дакладна. Пракладзіце сабе маршрут, знайдзіце праз Інтэрнэт месцы, якія хацелі б наведаць у той ці іншый краіне, і — наперад. Але найперш дачытайце да канца гэтыя парады.
На некаторых сайтах, у некаторых суполках сацсетак можна знайсці тых, хто шукае сабе папутчыкаў. Гэта таксама варыянт, калі вы ня ведаеце, з кім і куды паехаць.
Што ўзяць з сабой?
Колькі чалавек?
Аптымальны варыянт -ехаць удвух. Месца ў машынах для дваіх звычайна ёсць, а вось на траіх не заўсёды. Калі вы хочаце вандраваць вялікай кампаніяй, то можна разбіцца на пары і дамаўляцца наконт месцаў сустрэчы загадзя, ці па тэлефоне. Аднаму ехаць таксама добра, але часам сумна і страшна.
Дзе стаяць?
Па-першае, шукайце месца, дзе кіроўцу будзе зручна спыніцца. Калі вы станеце ў месцы, дзе няма абочыны, то хутчэ за ўсё будзе менш жадаючых падабраць стомленага падарожніка (то бок вас).
Па-другое, стойце там, дзе вас будзе бачна здалёк, у канцы спуска ці пад’ёму. Не хавайцеся за пагоркам, бо калі вас і захочуць узяць, то могуць проста не паспець спыніцца.
Аптымальнае месца — на выездзе з аўтазапраўкі ці пляцоўкі адпачынку.
Не мяняйце колькасць на якасць. Лепш выйсці троху раней, але ў больш зручным месцы.
Часам выехаць з гораду бывае складана (дарогі без абочын з інтэнсіўным рухам, масты), таму ня грэбуйце прапановамі падвезці вас на некалькі кіламетраў на больш зручнае месца, ці перавезці праз мост.
Як пераехаць мяжу?
Даведайцеся дакладна, ці можна мяжу з краінай, куды вы збіраецеся, перайсці пешкі. Калі так, то ня прыйдзецца выстойваць часам вялізную аўтамабільную чаргу. Проста пераходзіце мяжу, а пасля становіцеся галасаваць далей.
Як размаўляць з кіроўцамі?
Ну тут вы ўжо можаце даць волю фантазіі. Нават калі кіроўца зусім хмуры, усё роўна можна паспрабаваць яго разгаварыць. Не ўсе людзі заводзяцца з паўпаварота. Ёсць толькі адна прычына не размаўляць: калі вам кажуць пра гэта прамым тэкстам, ці даволі празрыста намякаюць (напрыклад, робяць радыё гучней).
Цяжкасці
Аўтаспын — цудоўная прыгода, якая дазваляе раскрыць вашыя схаваныя таленты. Таму, з добрымі думкамі і пазітыўным настроем, можна накіроўвацца насустрач нечаканаму і загадкаваму.
Крынiца: novisa.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…