Брэсцкае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Гуманітарны мост” падтрымлівае заклікі іншых няўрадавых арганізацый да дзяржаўных устаноў, каб яны забяспечвалі права грамадзян на ўдзел у прыняцці рашэнняў, што тычацца развіцця і добраўпарадкавання гарадоў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Адпаведны зварот з патрабаваннямі ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства і правапрымяняльную практыку, у прыватнасці быў накіраваны ў Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, а таксама ў Міністэртва прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага ассяродзя. У звароце адзначаецца, што грамадскасць “выступае супраць увядзення практыкі, калі грамадскія абмеркаванні ў галіне архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці адбываюцца без правядзення публічных сустрэч прадстаўнікоў уладаў і забудоўшчыкаў з мясцовымі жыхарамі і зацікаўленымі грамадзянамі”.
Аўтары звароту ўпэўненыя, што адмова ад публічных сустрэч пазбаўляе людзей, што жывуць на адпаведнай тэрыторыі, і забудоўшчыкаў атрымліваць магчымасць знаходзіць кампраміс у выніку грамадскага абмеркавання. Таму прыняты зараз мясцовымі ўладамі ў шмат якіх гарадах Беларусі (у тымі ліку ў Мінску і Брэсце) фармат грамадскіх абмеркаванняў, калі прапановы прымаюцца завочна і толькі ў пісьмовым выглядзе, вядзе да росту ўзаемнага непаразумення паміж структурамі дзяржаўнага кіравання і грамадзянамі.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…