АРР “Дзедзіч” запрашае на працу маладых аўтараў для напісання артыкулаў на сайт dzedzich.org.
Адкрытая 1 вакансія для асвятлення культурных падзей у Берасці (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно, выставы).
Для працы “Дзедзіч” прадстаўляе наступныя магчымасці:
• няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
• доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
• фотаапарат і відэакамеру;
• удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
• праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.
Заробак: ад Br 30.000 за адзін артыкул (не менш за 20 артыкулаў у месяц).
У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:
– Месца жыхарства: г. Берасце,
– Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
– Веданне беларускай мовы,
– Пісьменнасць,
– Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).
Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).
Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@dzedzich.org не пазней за 21 лютага 2013г.
!!! Анкету можна спампаваць тут!
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.
Падрабязней: vk.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…