Categories: Грамадства

Брэст: гарадскі савет дэпутатаў не хоча інфармаваць выбаршчыкаў па бюджэтных пытаннях

Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У сваім звароце ён прапанаваў выстаўляць на сайце гарвыканкама бюджэт Брэста і справаздачу аб яго выкананні. Ігар Маслоўскі звяртаў увагу на тое, што што рашэнні мясцовых органаў улады аб бюджэце, якія адносяцца да агульнадаступнай інфармацыі, насельніцтва можа атрымаць толькі праз платныя прававыя рэсурсы тыпу “Эталон” і “Кансультант-плюс”. Аднак прадастаўленне такой інфармацыі падаткаплацельшчыкам за іх жа грошы, на думку Маслоўскага, супярэчыць задачам дзяржавы, зацікаўленай у веданні грамадзянамі сваіх законаў. Акрамя таго, было прапанавана занёміць жыхароў горада не толькі з зацверджаным бюджэтам, але і выносіць падобны праект на абмеркаванне выбаршчыкаў.

У адказе на гэты зварот старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Генадзь Масько паведаміў, што “ўнясенне гэтых дакументаў на ўсенароднае абмеркаванне ніякімі заканадаўчымі актамі не прадугледжваецца”. Таксама з адказу вынікае, што бюджэт горада на 2013 год у цяперашні час знаходзіцца на абавязковай юрыдычнай экспертызе. Пасля яе праходжання і рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў будзе апублікаваны, як гэта рабілася і раней у газеце “Брэсцкі веснік”. Але, як адзначае Ігар Маслоўскі, немагчыма знайсці на сайце гэтай газеты і поўную цалкам бюджэт Брэста за 2012 год.

“Мы прасілі размяшчаць на сайце і праект бюджэту для абмеркавання, бо гэта ніякімі заканадаўчымі актамі не забаронена. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі адзінай крыніцай улады ў краіне з’яўляецца народ. І няўжо ён не мае права загадзя азнаёміцца з праектам бюджэту і ўнесці дэпутатам свае прапановы? Тое ж тычыцца і ўжо прынятага бюджэту. Чаму яго нельга размяшчаць на сайце гарвыканкама, а толькі ў газеце “Брэсцкі веснік”?” – здзіўлены Ігар Маслоўскі.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago