Яшчэ Ў мінулым годзе ў моладзевага грамадскага аб’яднання «Спадчына» зарадзілася выдатная ідэя, – арганізаваць калектыўны паход у кіно прымеркаваны да Сусветнага дня кітоў і дэльфінаў. Задума атрымалася і прыжылася.
У гэтым годзе аб’яднанне умацоўвае традыцыю і працягвае яе. У гэты раз нас чакае праглядавая зала кінатэатра «Беларусь». А глядзець мы будзем легендарны фільм 80-х, які зрабіў незгладжальнае ўражанне на шматлікіх гледачоў таго часу – «Смерць сярод айсбергаў«, з выдатнай музыкай Эніа Маррыконэ. І зараз валанцёры разважаюць як зрабіць гэты паход яшчэ і карысным для горада. Ёсць варыянт аказаць валанцёрскую дапамогу і падтрымку нашаму брэсцкаму заапарку, размешчанаму ў гарадскім парку ім. 1 Мая.
Дата прагляду: 19 лютага.
Пачатак сеансу: 18:00
Месцазнаходжанне: праглядавая зала кінатэатра «Беларусь»
Кошт квітка 4.000 (набыць можна ў касе № 3)
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…