Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Нагадаем, што ў 2012 годзе зняволены кіраўнік ПЦ “Вясна” быў пазбаўлены аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых) і аднаго доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканняў з роднымі. Пра тое, што ў новым годзе ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага спаткання, Алесю Бяляцкаму стала вядома 5 лютага, а раней яму паведамілі пра пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання.
Такім чынам, наступнае “планавае” спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.
Праваабаронцы разглядаюць узмацненне ціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязняў, якія нядаўна заявілі пра гэта, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэнняў пра памілаванне, што выклікана аднаўленнем перамоўных працэсаў паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…