Як паведамляе сайт рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур’ер» (kurjer.info), чытачы выдання 23 лютага каля 14 гадзін у цэнтры горада Слуцка, каля аптэкі № 80 бачылі, як міліцыя «шчыміла» групу маладых хлопцаў з плакатам. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што надпіс на плакаце быў наступны: «23 февраля – не повод бухать. Сине-белая семья за здоровый образ жизни».
З гэтым плакатам з гарадскога парку выйшлі каля 20 фанаў футбольнага клуба «Слуцк». Супрацоўнікі міліцыі спынілі шэсце праз дзвесце метраў. Маладыя людзі былі затрыманыя і апытаныя.
У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што, хутчэй за ўсё, некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання». У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражае папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.
«Мы і не падазравалі, што нават на такое невялікае шэсьце, як наша, трэба дазвол мясцовай улады», – сказаў журналістам адзін з удзельнікаў шэсця, які пажадаў не называць сваё імя.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…