Як было адзначана падчас паседжання прэс-клуба, які ладзіўся па ініціыятыве мясцовай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, фрылансеры ў цяперашніх умовах адчуваюць на сабе ціск з розных бакоў і сутыкаюцца з самымі разнастайнымі перашкодамі ў сваёй дзейнасці. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У такой сітуацыі вельмі важна разумець прававыя асаблівасці працы фрыласнсераў, пра што падрабязна распавёў удзельнікам прэс-клуба юрыст Аляксандр Жук. Ён засяродзіў увагу на тым, што патрэбна, каб гэтая катэгорыя журналістаў мела магчымасць легалізаваць сваю дзейнасць у Беларусі, ведала нормы падатковага і працоўнага заканадаўства.
Сябра ГА “БАЖ” Таццяна Бублікава, якая з’яўляецца адзым з каардынатараў медыя-кампаніі “За фрыланс!”, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі гэтага праекту, які мае на мэце юрыдычную, асветніцка-інфармацыйную і кансультацыйную дапамогу вольным журналістам ва ўмвах, што існуюць зараз у Беларусі. Акрамя таго, у Брэсце адбылася прэзентацыя электроннай версіі кнігі “Анатомія фрылансу”, якая стала падсумаваннем супольнага журналісцкага досведу ў гэтай справе, бо многія структуры ў краіне імкнуцца не заўважаць існаванне журналістаў-фрылансераў. У прыватнасці, пакуль не даюць плёну звароты ГА “БАЖ” да беларускага парламенту пра неабходнасць прыняцца заканадаўчага акту, які б прызнаў наяўнасць гэтай катэгорыі журналістаў.
Крыніца: spring96.org
Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…
Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…
Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…
У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…
Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…
У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…