DzeЦікава & Ко

“Дзедзіч” запрашае на семінар “ECO MEDIA” у Люблін!

АРР “Дзедзiч” запрашае маладых людзей з Берасцейскай вобласці ўзяць удзел у моладзевым абмене “ECO MEDIA”, які мае на мэце паглыбленне экалагічных ведаў і ўзаемапаразуменне паміж еўрапейскай моладдзю. Мерапрыемства адбудзецца ў ваколіцах г. Люблін (Польшча) з 8 па 15 мая.

Падчас праекту 35 чалавек з 5-ці краін (Чэхія + Італія + Беларусь + Украіна + Польшча) будуць працаваць і адпачываць разам.

У праекце будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі (семінары, сустрэчы з экспертамі, гульні, праца ў групах, энэрджайзеры). Мы лічым, што праект будзе выдатнай нагодай для паляпшэння індывідуальных здольнасцяў удзельнікаў і для пашырэння кругагляду.

Падчас праекту маладыя людзі прымуць удзел у семінарах па тэмах:

  • “стварэнне відэафільмаў”,
  • “фатаграфічная тэхніка”,
  • “стварэнне блога”,
  • “інтэрнэт-журналістыка”.

Удзельнікі таксама даведаюцца пра утылізацыю смецця, пра праблемы змены клімату, пра знікаючыя віды жывёл, пра асновы экалагічных паводзінаў у паўсядзённым жыцці.

Удзельнікі даведаюцца, як выкарыстоўваць СМІ, каб данесці важныя ідэі да грамадскасці. Усе прадукты, створаныя ўдзельнікамі, будуць знаходзіцца ў вольным доступе ў інтэрнэце.

У праграме абмену:

  • развіццё творчых здольнасцяў,
  • пашырэнне ведаў пра экалагічныя паводзіны,
  • як быць “ЭКА” у сваім доме, як жыць у згодзе з навакольным асяроддзем,
  • заняткі па карыстанні відэакамерай, праграмамі відэамантажу,
  • знаёмства з моладдзю з іншых краін-удзельніц,
  • экскурсіі па Любліне.

У выніку праекта ўдзельнікі супольна паспрабуюць прарэкламаваць экалагічны лад жыцця пры дапамозе двух уласнаствораных відэафільмаў, фотавыставы, а таксама тэкстаў для СМІ.

Моладзевы абмен дазволіць удзельнікам даведацца пра жыццё іх аднагодак у іншых краінах, абмяняцца досведам, параўнаць стаўленне да экалагічных адносін у розных краінах.

Паглядзець умовы пражывання можна тут: http://www.nasutow.pl/galeria.php.

Умовы ўдзелу

Удзел у праекце бясплатны. Удзельнікі пакрываюць толькі кошт праезду ад месца пражывання да Тэрэспаля, а таксама 30% кошту праезду ад Тэрэспаля да Любліна (каля 3 даляраў).

Віза для ўдзельнікаў праекта вырабляецца бясплатна. Удзельнікі аплочваюць толькі медыцынскую страхоўку (~ 3 даляры).

Для удзелу ў праекце запрашаюцца актыўныя, неабыякавыя, камунікабельныя маладыя людзі з Берасцейскай вобласці , якія валодаюць хаця б на пачатковым узроўні польскай або ангельскай мовамі.

Узрост удзельнікаў: 18-26 гадоў.

Усё, што трэба зрабіць – запоўніць анкету, адаслаць яе не пазней за 20 сакавіка 2013г. на адрас: [email protected] і чакаць вынікаў адбору.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам выраб бясплатнай аднаразовай візы, пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд па тэрыторыі Польшчы.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 20 сакавіка 2013г.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “ECO MEDIA”.

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Skype:
9. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1? да “5?):
10. Наяўнасць дзейснай візы шэнген на перыяд з 08 па 15 мая 2013г. (так/не):
11. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
5. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскіх арганізацыях – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
6. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
7. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
8. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?

Чакаем заявак на адрас [email protected] да 20 сакавіка!!!

Пакінуць адказ