Eura-клуб

Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Берасці

АРР “Дзедзіч” і Берасцейскі еўраклуб запрашаюць берасцейскую моладзь бясплатна адведаць курс публічных лекцый на тэму “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”. Лекцыі чытае палітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.

Лагвінец:

 – Хачу прадставіць карціну еўрапейскай інтэграцыі, паказаць, якія магчымасці яна дае. Беларусь, што знаходзіцца ў Еўропе, таксама закранутая працэсамі еўрапейскай інтэграцыі, і мы толькі выйграем, калі будзем ведаць, што адбываецца за нашымі заходнімі межамі. Гэта адзін са спосабаў пераадолення самаізаляцыі Беларусі.

Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года. Спачатку яны праходзілі ў Менску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых спецыялістаў. Сёлета далучыліся  Гомель, Магілёў, Гародня і, нарэшце, Берасце.

Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Лагвінец:

– Спадзяюся, гэта дасць добры штуршок для развіцця. Некалькі маіх слухачоў ужо павучыліся ў Еўрапейскім каледжы, у іншых еўрапейскіх ВНУ у Швецыі, Нямеччыне, Францыі, некаторыя – самі ўжо з’яўляюцца экспертамі, пачынаючымі, але вельмі шматабяцальнымі, ёсць тыя, што працуюць у грамадскіх арганізацыях, у СМІ.

На курс лекцый у Берасці запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікаты АРР “Дзедзіч” і Берасцейскага Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання.

Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае).

Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (16, 23 і 30 сакавіка) з 12 да 18 гадзін.

Ахвотным узяць удзел у курсе неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 14 сакавіка.

Анкета-заяўка на ўдзел у курсе лекцый “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”.

1. Прозвiшча, імя, імя па-бацьку:
2. Дата нараджэння:
3. Мабiльны тэлефон:
4. E-mail:
5. Ацанiце Ваш узровень валодання ангельскай мовай (па шкале ад “1″ да “5″):
6. “Месца вучобы” (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння) або “Досвед працы” (месца i род дзейнасцi):
7. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?

Чакаем заявак на адрас [email protected] да 14 сакавіка!!!

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 724-21-16 (Дзмітрый) альбо па эл. адрасе: [email protected].

Пакінуць адказ