Categories: Грамадства

Жыхару Брэста спатрэбілася 13 гадоў для перамогі над дзяржаўнай бюракратыяй

Жыхар Брэста Міхаіл Лукашук 13 гадоў таму падаў дакументы на прыватызацыю дома і зямельнага ўчастка ва УП праектны інстытут “Брэстгіпразем”, заплаціўшы патрэбную суму для афармлення дакументаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Але патрэбныя дакументы так і не атрымаў. Спачатку супрацоўнікі “Брэстгіпразема” прасілі пачакаць да новых зменаў у заканадаўстве. Але змянілася заканадаўства і разам з тым аплата за дакументы. З Лукашука сталі патрабаваць даплаты. Мужчына заўпарціўся і адмовіўся даплаціць грошы па прычыне таго, што здаў дакументы да зменаў і цалкам разлічыўся за паслугі.

За дапамогай Міхаіл Лукашук звярнуўся да брэсцкіх праваабаронцаў.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, пасля 13 гадоў змаганняў, гары спісаных папер, ужо нават калі знікла вера ў перамогу, перамога прыйшла. Спадар Лукашук атрымаў адказ з упраўлення Дзяржаўнай камунальнай маёмасці РБ, што прадпрыемства “Брэстгіпразем” павінна за свой кошт зрабіць яму ўсе дакументы, паколькі свае абавязкі ў адносінах да “Брэстгіпразема” грамадзянін выканаў цалкам.

Праўда, Міхаіл Лукашук канчаткова паверыць сваёй перамозе толькі тады, калі будзе трымаць дакументы на руках.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago