Прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый ладзілі ў гэтым горадзе семінар для тых, хто заахвочаны атрымаць больш ведаў наконт магчымасці абараняць правы чалавека і праваабарончай дзейнасці. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Семінар адбыўся ў рамках сталай навучальнай праграмы “Правы Чалавека “на пальцах” і быў прысвечаны розным аспектам, якія маглі б карыснымі тым, хто толькі пачаў цікавіцца праваабарончай тэматыкай. Акрамя атрымання агульнай інфармацыі, удзельнікі мерапрыемства больш часу прысвяцілі абмеркаванню прававых механізмаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, што было карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека. Асобную частку семінара ягоныя арганізатары прысвяцілі тэме смяротнага пакарання, бо Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе дагэтуль выконваюцца смяротныя прысуды.
Крыніца: spring96.org