На выходныя ў Брэсце заклікалі вясну, якой усім нам ужо так даўно не хапае! Каля вёскі Тэльмы гучалі песні, адбываліся гульні, вадзілі карагоды, частавалі блінамі і гарбатай. Арганізатарамі импрэзы выступілі актыўная моладзь з “Ў-Партыі” і ” Бацькі.Бай “.
Арганізатар Вольга Крусь кажа, што мерапрыемства прайшло весела і цікава. Парадаваў яе і той факт, што на свяце было шмат дзетак. Выдатна, калі бацькі паказваюць сваім малышам нашу культуру і традыцыі з ранняга ўзросту!
Але гульні і забавы былі не толькі для дзяцей, усіх парадавалі казачныя персанажы: дзед, бабка, каза, Завея, Вясна. Вясёлыя гульні, смачныя бліны – куды ж без іх на масленіцу!
Удзельнікі маглі атрымаць асалоду ад гульні на старым традыцыйным беларускім інструменце – беларускай дудзе. Музыкант Валерый Малащук сыграў на свяце ў парку ім. 1 мая і адразу адправіўся весяліць народ у Тэльмах.
“Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылі). У поўдзень моладзь збіралася і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Хлопцы збіралі з усяе вёскі у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам святам пачатку Новага года, лета. Клікалі-гукалі:
Жавароначкі, прыляціце – у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце – у-у-у-у!
А зімачку забярыце – у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела – у-у-у-у!
Усё хлебушкі пераела – у-у-у-у!
Праспяваўшы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем дагары печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.”
Усе фатаздымкі можна паглядзець тут