Экалогія

Дзень Зямлі ( фота )

Учора ўвечары горад Брэст далучыўся да святкавання Міжнароднага дня Зямлі! Жыхары горада ўжо некалькі гадоў падтрымліваюць гэтую добрую традыцыю і ўсё больш людзей да яе далучаецца!

А палове дзевятай гадзіны вечара на пляцоўцы каля ЦУМа сабралося шмат людзей, каб паглядзець фаер-шоў ад тэатра ЕТЕРЕ. Артысты забаўлялі публіку новымі пастаноўкамі з агнём і  выклікалі буру апладысментаў.

Падтрымалі акцыю і брэсцкія роварысты. Ровар – гэта самы экалагічны і карысны від транспарту. Хлопцы праехалі невялікі круг па цэнтры горада са свечкамі.

Завяршылі вечар бабаранщыкі з запальнымі афрыканскімі рытмамі пад якія было цяжка выстаяць на месцы 🙂

Больш здымкаў глядзіце тут









Пакінуць адказ