Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе Аляксандр Лукашук павіншаваў вучняў адзінага ў Брэсце беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Дзеці атрымалі ў падарунак торбачкі са сшыткамі ў наступны 3 клас, мастацкія кнігі, цукеркі і паштоўкі-віншаванні з Прагі, дзе Францыск Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове.
Па словах бацькі аднаго з вучняў, Уладзіміра Вялічкіна, і дзеці, і бацькі выказалі ўдзячнасць Аляксандру Лукашуку і таксама павіншавалі яго з Днём Волі.
Аляксандр Лукашук ужо другі раз за гэты год шле падарункі сваім маленькім землякам, адданым беларусам. Першы раз ён павіншаваў іх з Калядамі.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…