У Брэсце на базе вучэбна-спартыўнай установы СДЮШАР № 3 праводзіўся адкрыты чэмпіянат па фехтаванню.
«Фехтаванне ёсць мастацтва наносіць ўдары, не атрымліваючы іх. Неабходнасць крануць суперніка, пазбягаючы яго ўдараў, робіць мастацтва фехтавання надзвычай складаным і цяжкім, бо да вока, якое бачыць і папярэджвае, да розуму, якое абмяркоўвае і вырашае, да рукі, якая выконвае, неабходна дадаць дакладнасць і хуткасць, каб даць належнае жыццё зброі ». Жан-Батыст Мальер
Фехтаванне часам называюць «шахматамі з мускуламі». Бой фехтавальшчыкаў сапраўды можна параўнаць з бліцтурнірам шахматыстаў, дзе рашэнні прымаюцца ў долі секунды, а найменшая памылка можа прывесці да імгненнага паражэння. Вельмі відовішчны і маляўнічы від спорту. Ёсць у ім нешта інтрыгуючае і непаўторнае. Глядзіце фотасправаздачу з спаборніцтваў, а самі прызавыя месцы размеркаваліся такім чынам:
Шпага мужчыны:
1-Чартовіч Арцём 1988г.р. Брэст,
2-Плотнікаў Аляксандр 1976 Мінск “Эгалите”,
3-Моніч Дзмітрый 1985 Мінск “Эгалите” і Жарын Ягор 1994 Гродна.
Шпага жанчыны:
1-Аплевіч Вольга 1995 Гродна,
2-Цейко Алена 1991 Гродна,
3 – Піліпчук Алена 1995 Брэст і Стамбровская Аліна 1994 Магілёў
Больш фатаздымкаў можна паглядзець тут
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…