Музыка

AKUTE ў Берасці!

26 красавіка адзін з найлепшых беларускіх музычных бэндаў прыедзе ў Берасце з новай праграмай “Як на далоні”. Канцэрт абяцае быць проста шыкоўным.

Гурт AKUTE – слушнае адкрыццё на беларускай рок-сцэне. У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў i бубнач Павел “Фiл” Фiлатаў. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.


Akute – Шчасце

AKUTE – Krou by vada

Больш музыкі і фотак можна знайсці тут і тут.

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы ўкраінскага гурта Фіалет.

 

Больш інфы пра файны суседскі гурт тут.

Імпрэза адбудзецца ў джаз-рок клубе “1 мая” (Савецкая, 29). Пачатак а 19 гадзіне. Кошт: першыя 50 па 40 тыс.,астатнія па 50 тыс.

Сустрэча ў “Укантакце”.

Пакінуць адказ