Учора на філалагічным факультэце БрДУ ім. А.С.Пушкіна студэнты універсітэта ладзілі беларускую этна-вечарыну.
Героем сустрэчы стала традыцыйная беларуская страва – дранікі. Арганізатарамі вечара выступілі самі студэнты універсітэта, а ідэя вечарыны належыць студэнту філалагічнага факультэта Дзянісу Трацюку, які разам з сябрамі прыдумаў забаўляльную праграму, конкурс на лепшыя дранікі і віктарыну.
Удзельнікі танчылі народныя беларускія танцы “Лявоніха”, “Войцех” і іншыя. Вывучылі правілы жартоўных беларускіх гульняў “Юрачка”, “Баяры і цароўны”, ” Мосцік”.
У конкурсе на лепшыя дранікі прымалі ўдзел усе тыя, хто спёк іх дома і прынес з сабою. Чатыры чалавекі не паляніліся папрацаваць, за што атрымалі каштоўныя падарункі.
Паўдзельнічаць у імпрэзе сабраліся не толькі студэнты, но і выкладчыкі. Усяго сабралося больш за пяцьдзесят чалавек.
Вечар атрымаўся насычаным і вясёлым. Першы блін не пайшоў камяком!
Больш фатаздымкаў можна паглядзець тут