Categories: Грамадства

Гарадскі бюджэт Брэста часткова “рассакрэцілі”, але не для ўсіх

Група жыхароў Брэста паскардзілася ў абласны Савет дэпутатаў на нежаданне гарадскіх уладаў азнаёміць грамдскасць з мясцовым бюджэтам, яго надрукавалі ў газеце “Брестский вестник”.Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Аднак, як высветлілася, бюджэт у выданні, заснавальнікам якой з’яўляецца гарвыканкам, змешчаны часткова, і працяг мусіць быць надрукаваны пазней. Акрамя таго, гэтая публікацыя дагэтуль не размешчаная на інтэрнэт-старонцы “Брестского вестника” альбо гарвыканкама.

Як адзначыў адзін з ініцыятараў звароту Ігар Маслоўскі, з атрыманага адказу засталося не зразумелым – ці будуць надалей улічаныя прапановы грамадзян, якія тычацца змяшчэння падобных нарматыўных дакументаў у Інтэрнэце, а таксама іх шырокага абмеркавання сярод жыхароў горада яшчэ ў працэсе распрацоўкі (бо зараз грамадскасць не бярэ ўдзел у такіх абмеркаваннях).

“Мы сутыкнуліся з парадаксальным падыходам, калі абласны Савет дэпутатаў зазначае сваім гарадскім калегам пра неабходнасць няўхільна выконваць Закон РБ “Аб зваротах грамадзян”, але ў канкрэтнай сітуацыі, што тычыцца бюджэта, ня можа вызначыцца, ці могуць быць прынятыя прапановы грамадзян”, – заўважае Маслоўскі. Паводле яго словаў, прадстаўнікі грамадскасці маюць намер і надалей дамагацца публічнасці падчас прыняцця рашэнняў мясцовымі органамі ўлады, каб у жыхароў Брэста была магчымасць доступу да атрымання такой інфармацыі.

 
Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago