Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся 20 красавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Гародні! Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У праграме семінара 20 красавіка (субота): тэорыя і філасофія правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і прававыя механізмы абароны правоў чалавека. Заяўкі прымаем да 18 красавіка (чацвер) ўключна! Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана!
Пра што семінар?
Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».
Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.
Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе ў Гародні 20 красавіка 2013 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут.Дэдлайн падачы заявак 18 красавіка 2013 уключна.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Семінары арганізуюцца пры падтрымцы “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” , прафсаюзнай групы “Студэнцкая Рада “, праваабарончага цэнтру “Вясна“, асветніцкай установы “Цэнтр прававой трансфармацыі “.
Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected] .
Далучайцеся да нас Вконтакте , Facebook , Twitter , Instagram .
Крыніца: spring96.org