Categories: Грамадства

Правы Чалавека «на пальцах» прыедуць у Гародню 20 красавіка!

Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся 20 красавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Гародні! Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У праграме семінара 20 красавіка (субота): тэорыя і філасофія правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і прававыя механізмы абароны правоў чалавека. Заяўкі  прымаем да 18 красавіка (чацвер) ўключна! Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Гародні 20 красавіка 2013 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут.Дэдлайн падачы заявак 18 красавіка 2013 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Семінары арганізуюцца пры падтрымцы “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” , прафсаюзнай групы  “Студэнцкая Рада “, праваабарончага цэнтру “Вясна“, асветніцкай установы  “Цэнтр прававой трансфармацыі “.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com .

Далучайцеся да нас Вконтакте , Facebook , Twitter , Instagram .

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago