Паводле звестак ДАІ, у арганізаванай калоне рухаліся каля 200 матацыклаў і больш за 300 ровараў. Традыцыйна да брэсцкіх байкераў далучыліся клубы з Польшчы і Украіны.
Адкрыццё сезону супала і з сёлетнім пачаткам дзейнасці грамадскай кампаніі «За Вела-Брэст!». Яе каардынатар Уладзімір Красько ў каментары Еўрарадыё паведаміў, што адна з асноўных задачаў — вырашэнне пытання аб перасячэннібеларуска-польскаймяжы на ровары:
«Досвед мінулага году паказаў, што гэтае перасоўванне магчымае і ўся інфраструктура для бяспечнага руху на ровары існуе. А зараз проста патрэбна добрая воля тых чыноўнікаў, якія адказваюць за памежны пераход. Дазвол на пераезд роварам у Тэрэспаль збольшага залежыць ад польскага боку».
Нагадаем, роварны эксперымент на беларуска-польскаймяжы скончыўся частковым поспехам актывістаў «За Вела-Брэст!». У кастрычніку мінулага года яны трапілі на двух колах праз «Варшаўскі мост» у Тэрэспаль.
Цяжкасцяў з беларускім бокам не ўзнікла, аднак польскія памежнікі паведамілі, што дазвол на пераезд аднаразовы, бо пункт пропуску нібыта не абсталяваны для роварнага руху.
Крыніца: euroradio.fm