“Дзедзіч” прапануе ўсім жадаючым адзначыць гадавіну трагедыі азнаямляльнай экскурсіяй па адселеных і закінутых вёсках чарнобыльскай зоны.
26 красавіка спаўняецца 27 год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.”Дзедзіч” прапануе ўсім жадаючым адзначыць гадавіну трагедыі азнаямляльнай экскурсіяй па адселеных і закінутых вёсках чарнобыльскай зоны, каб на ўласныя вочы адчуць і зразумець сапраўдныя маштабы экалагічнай катастрофы.
Інфармацыю пра вандроўку, якая адбылася ў прошлым годзе, вы можаце знайсці тут.
Экскурсія ў бліжэйшую зону адсялення адбудзецца 27-28 красавіка. Выезд з Берасця ў пятніцу (26.04), у 19-00. Вяртанне ў Берасце ў панядзелак (29.04), у 7-40.
Падчас паездкі плануецца наведаць мясціны, якія пацярпелі ад аварыі, даведацца пра саму трагедыю, пра прычыны і наступствы, пазнаёміцца з ліквідатарамі. Будзе магчымасць наведаць закінутыя вёскі, пагутарыць з людзьмі, якія працягваюць жыць у зоне адсялення. Начлег адбудзецца ў нашых гомельскіх сяброў.
Увага! Экскурсія адбудзецца не па горадзе Прыпяць, а толькі па бліжэйшых закінутых вёсках! Бяспека перадусім!
Кошт паездкі: 250.000. Сюды ўваходзіць: праезд цягніком у абодва бакі (Берасце-Гомель, Гомель-Берасце), экскурсійны бус.
Харчаванне трэба браць з сабой. Але на агульную вячэру і дыстыляваную ваду бярыце яшчэ каля 50.000.
Для запісу на ўдзел націскайце гузік “Дакладна пайду” у нашай суполцы VK і звяртайцеся па тэлефоне (029) 803-86-31 (Валянцiн).
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Параіў бы ў назве двукоссе паставіць перад двойкай, а не пасля. А то "ЧаАЭС-2" неяк стрёмна глядзіцца)))
Годны камент,дзякуй.Паправім!