Грамадства

Кірмаш праектаў” – Брэст – 21/05/2013

“Кірмаш праектаў”, распачаты ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Магілёве, Віцебску, Гомелю і хутка прыедзе ў Брэст.

Шукаюцца ідэі, здольныя зрабіць мясцовае культурнае жыццё больш цікавым, змястоўным і запатрабаваным!

Калі нагодай для збору культурніцкіх прапаноў, напрыклад, у Магілёве быў выбітны і адказны статус Культурнай сталіцы Беларусі і СНД, які горад атрымаў на бягучы год, то нагодай для Брэста “Кірмаш праектаў” можа стаць падтрыманне заслужанага статуса моцнага культурніцкага цэнтра Беларусі.

“Кірмаш праектаў” – гэта пляцоўка для абмеркавання ў фармаце lightning talk (“маланкавая размова”) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў.

Калі Вы ведаеце, чаго бракуе ў культурным жыцці Вашага горада і вобласці, можаце аформіць свае думкі канструктыўна і перспектыўна, і больш таго – прадставіць праектную ідэю на суд неабыякавай публікі, запрашаем Вас да ўдзелу ў “Кірмашы праектаў”, які адбудзецца ўжо ў траўні гэтага года!

На выніковай сустрэчы-прэзентацыі Вы зможаце:
– Распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
– Пазнаёміцца з рознымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
– Знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для рэалізацыі вашай ідэі;
– Атрымаць “парады бывалых” і якасную ацэнку, карысныя для развіцця вашага праекта;
– Заахвоціць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку!
– і такім чынам зрабіць свой унёсак у тое, каб культурніцкае жыццё вашага горада зрабілася ярчэйшым і цікавейшым!

Праекты ў фармаце прэзентацый PowerPoint, Prezi і аналагічных, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка (гл. ніжэй) дасылайце да 13 траўня ўключна на email [email protected]. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Брэсцким рэгіёне Зміцера Назарава, тэл.: +37529 7273097.

Выніковая прэзентацыя адбудзецца 21 траўня 2013 года.
Жадаем поспехаў і натхнення!

 

Крыніца: budzma.org

Пакінуць адказ