Культура

Брэсцкую крэпасць разбураюць? Выявіць генпракуратура

У генпракуратуру паступіла заява аб пашкоджванні асаблівай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч просіць Генеральнага пракурора Беларусі распачаць крымінальную справу наконт пашкоджання асаблівай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляюцца пабудовы ў Брэсцкай крэпасці.

Як адзначаецца ў заяве, комплекс фартыфікацыйных забудоў крэпасці, што з’явіліся ў 1836-1842 і 1911-1914 гадах, уключаны ў “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь” і маюць найвышэшую катэгорыю аховы.

Аднак зараз, падчас будаўніцтва новага маста на тэрыторыі крэпасці, гэтая гісторыка-культурная каштоўнасць сур’ёзна пашкоджана.

Аўтар заявы просіць Генеральную пракуратуру правесці праверку па згаданаму факту, распачаць крымінальную справу, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці. Акрамя таго, Антон Астаповіч хоча, каб наглядны орган праверыў законнасць навуковага абгрунтавання праектнага рашэння, якое тычыцца будоўлі новага маста на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў тым месцы, дзе ён ніколі не існаваў. У заяве таксама выказваецца патрабаванне спыніць незаконныя змены гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія пагаршаюць умовы ўспрымання Брэсцкай крэпасці.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ