Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што былі абраныя ў беларускі парламент ад выбарачых акругаў Брэста, накіраваны зварот ад імя жыхароў горада.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Аўтары звароту спрабуюць даведацца, чаму згаданыя дэпутаты (Віктар Валюшыцкі, Валянцін Мілашэўскі, Ларыса Багдановіч і Уладзімір Базанаў) падчас выступу ў парламенце Аляксандра Лукашэнкі не агучылі праблемы, з якімі звяртаюцца да іх выбршчыкі. “На жаль, толькі 8 з 110-ці дэпутатаў задалі пытанні кіраўніку дзяржавы, які выступіў з пасланнем беларускаму народу і парламенту, – адзначае адзін з ініцыятараў звароту Уладзімір Вуек. – Пытанняў ад брэсцкіх дэпутатаў не было. Між тым, на іх адрас было даслана больш за тысячу подпісаў грамадзянаў, якія хочуць даведацца пра лёс пагаднення пра малы памежны рух паміж Беларуссю і Польшчай. Атрымліваецца, што дэпутаты не хочуць агучваць перад прэзідэнтам пытанні, што турбуюць выбаршчыкаў”.
Па словах Вуека, дэпутаты паікнулі без увагі і іншыя звароты, якія тычыліся рамонту дарог, дрэннай працы камунульных службаў і парушэнняў нормаў пры будаўніцтве жылля ў цэнтры горада.
Крыніца: spring96.org