Categories: Грамадства

Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме

25 красавіка прыкладна каля 21-00 гадзін шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў палярна зменены сэнс некаторых публікацый.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У прыватнасці, была замененая інфармацыя пра падпісанне Андрэем Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакарання — напісана, што ён падтрымаў смяротнае пакаранне. Былі замененыя коды на відэа, якое размешчанае на youtube : замест відэазвароту Андрэя Курэйчыка быў устаўлены відэаролік за захаванне смяротнага пакарання.Таксама заменена інфармацыя пра пазіцыю Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана тое, што яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Змены адбыліся і ў некаторых іншых матэрыялах.

Цягам 30 хвілінаў супрацоўнікам інфармацыйнай службы “Вясны” ўдалося перадухіліць наступныя атакі і выправіць фальшывую інфармацыю.

У той жа дзень, 25 красавіка быў узламаны сайт «Беларускага партызана». Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы інфармацыю, у якой гучала пагроза некаторым незалежным сайтам: «Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю“, і „Вясну“, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даём вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсць спіс гаваруноў, якіх папярэджваем ў апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ».

Правабаронцы нагадваюць, што ўвечары 2 сакавіка такім жа чынам  на сайце магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна»  з’явілася публікацыя з пагрозамі ад праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову. Невядомымі асобамі  ўзламаная бяспека сайта і замененыя паролі доступу да панэлі адміністратара (бэк-офісу).

Гэтыя факты сведчаць толькі пра адно: дзейнасць праваабаронцаў недаспадобы дзеючай уладзе і таму прыкладаюцца вялікія намаганні, каб нанесці максімальны ўрон і праваабаронцам, і ўвогуле грамадзянскай супольнасці. Варта ўзгадаць, што сайты “Беларускі партызан”, “Хартыя 97” і “Вясна” ўнесеныя ў “чорныя” спісы і зачыненыя для прагляду ў дзяржаўных установах. Тым не меней, нават такая сітуацыя, калі створаныя перашкоды  для вольнага прагляду сайта,  непакоіць улады, якія баяцца праўдзівай інфармацыі аб стане з правамі чалавека ў Беларусі.

Падобныя выклікі толькі пераконваюць “вясноўцаў” у тым, што яны на правільным шляху, і менавіта гэта дадае нам моцы, робіць нас згуртаванымм, прафесійнымі і моцнымі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і надалей будзе распаўсюджваць аб’ектыўную і бесстароннюю інфармацыю аб стане з правамі чалавека ў нашай краіне.

Вясноўцы.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago