Музыка

AKUTE у Берасці! (фота)

Бываюць моманты ў жыцці, якія так проста не забудзеш. Мабыць нахвальваць і так добры гурт лішнім разам і не трэба, але ж у гэтым выпадку ўстрымацца амаль немагчыма – канцэрт аказаўся сапраўды шыкоўным.

Ужо здалёк, толькі падыходзячы да былога кінатэатру “1 мая”, я заўважыла пярэсты натоўп моладзі. Цёплае сонца, натхнёныя размовы аб хуткім канцэрце, чаканне – і, нарэшце, зала, некалькі хвілін, і вось..

Толькі мой канцэрт распачаўся яшчэ раней, калі хлопцы Стас, Рома ды Павел, наладзілі афтограф-сесію ў музычнай краме Green Star. І аказаліся, што зоркі ж зусім не пафасныя і блізкія – прышпільна было паціснуць рукі тым, музыка каго грае ў тваім плэеры.

Короткі дні, ще довші ночі,
Кричать тобі у мокрі очі,
Що завтра буде вже не те…
Пусте.. пусте…

Распачаў канцэрт гурт Фіялет, які прыехаў да нас з Украіны. Хлопцы даволі энэргічна і палымяна, як яны выказаліся “парокенрольнічалі”.  А сярод песен на украінскай мове, знайшлося месца і адной на нашай роднай мове.

Скончылі свой выступ музыкі абяцаннем прыехаць у наш горад яшчэ раз, але ужо з вялікім ссольным канцэртам.

І зачыняюцца за намі дзверы
на неба залатыя дзверы
Усё губляецца
І я ў гэты раз нікому
Ужо не веру

І нарэшце – доўгачаканыя постаці на сцэне. Зала крычыць A-KU-TE! A-KU-TE! Музыкі настройваюцца – першы аккорд – і з гэтай секунды да канца канцэрту на адным удыху, без перапынку, каб удыхнуць яшчэ раз.

Стаіш пад самай сцэнай і адчуваеш, як падабаецца музыкам граць і як падабаецца натоўпу шалёна скакаць ды крычаць такія знаёмыя словы. Музыка крыху сціхае, вакаліст зачыняе вочы, ён пяе натхнёна, пяе тое, што адчувае, што думае. Потым зноў драйв і Стас просіць пець залу – і зала пяе, і потым зноў  музыка, і зноў, і зноў…

Нешта ёсць дзіўнае у тым, каб слухаць, пець па-беларуску, слухаць так проста нашу мову са сцэны. Пачынаеш і думаць па-беларуску, бо інакш проста немагчыма.

Але канцэрт скончаны, натоўп выходзіць з залы, паўсюль усмешкі, размовы – уражанні, жаданні і ўсе думкі, што назбіраліся пад час канцэрту нарэшце могуць быць выказаныя.

Пакінуць адказ