Бываюць моманты ў жыцці, якія так проста не забудзеш. Мабыць нахвальваць і так добры гурт лішнім разам і не трэба, але ж у гэтым выпадку ўстрымацца амаль немагчыма – канцэрт аказаўся сапраўды шыкоўным.
Ужо здалёк, толькі падыходзячы да былога кінатэатру “1 мая”, я заўважыла пярэсты натоўп моладзі. Цёплае сонца, натхнёныя размовы аб хуткім канцэрце, чаканне – і, нарэшце, зала, некалькі хвілін, і вось..
Толькі мой канцэрт распачаўся яшчэ раней, калі хлопцы Стас, Рома ды Павел, наладзілі афтограф-сесію ў музычнай краме Green Star. І аказаліся, што зоркі ж зусім не пафасныя і блізкія – прышпільна было паціснуць рукі тым, музыка каго грае ў тваім плэеры.
Короткі дні, ще довші ночі,
Кричать тобі у мокрі очі,
Що завтра буде вже не те…
Пусте.. пусте…
Распачаў канцэрт гурт Фіялет, які прыехаў да нас з Украіны. Хлопцы даволі энэргічна і палымяна, як яны выказаліся “парокенрольнічалі”. А сярод песен на украінскай мове, знайшлося месца і адной на нашай роднай мове.
Скончылі свой выступ музыкі абяцаннем прыехаць у наш горад яшчэ раз, але ужо з вялікім ссольным канцэртам.
І зачыняюцца за намі дзверы
на неба залатыя дзверы
Усё губляецца
І я ў гэты раз нікому
Ужо не веру
І нарэшце – доўгачаканыя постаці на сцэне. Зала крычыць A-KU-TE! A-KU-TE! Музыкі настройваюцца – першы аккорд – і з гэтай секунды да канца канцэрту на адным удыху, без перапынку, каб удыхнуць яшчэ раз.
Стаіш пад самай сцэнай і адчуваеш, як падабаецца музыкам граць і як падабаецца натоўпу шалёна скакаць ды крычаць такія знаёмыя словы. Музыка крыху сціхае, вакаліст зачыняе вочы, ён пяе натхнёна, пяе тое, што адчувае, што думае. Потым зноў драйв і Стас просіць пець залу – і зала пяе, і потым зноў музыка, і зноў, і зноў…
Нешта ёсць дзіўнае у тым, каб слухаць, пець па-беларуску, слухаць так проста нашу мову са сцэны. Пачынаеш і думаць па-беларуску, бо інакш проста немагчыма.
Але канцэрт скончаны, натоўп выходзіць з залы, паўсюль усмешкі, размовы – уражанні, жаданні і ўсе думкі, што назбіраліся пад час канцэрту нарэшце могуць быць выказаныя.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…