Categories: Грамадства

Літоўскі гісторык распавядзе ў Мінску пра беларускую дзяржаву ВКЛ

Кожная нацыя павінна мець свой расповед пра мінулае, свой нацыянальны наратыў. Але як быць з такім мінулым, якое належыць не адной нацыі, геаграфія якога ў сучаснай сітуацыі не супадае з межамі адной дзяржавы?

Прыходзьце 2 траўня на публічную лекцыю “Urbi et orbi” з гісторыкам Русцісам Камунтавічусам а 18.30, заля Princess II, гатэль Crowne Plaza Minsk, (Кірава, 13).

Як паразумецца суседзям, якія ў рознай палітычнай, ідэалагічнай, культурнай стылістыцы ствараюць свае міты, песні, свае літаратурныя творы і нават навуковыя даследванні пра адно і тое ж агульнае мінулае? Гэтыя пытанні набіраюць сваёй моцы і актуальнасці, калі гаворка ідзе пра агульную для Беларусі і Літвы спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.

Дзеля таго, каб пачаць шукаць шляхі паразумення, каб імкнуцца не да пераканання адзін аднаго ў правільнасці сваіх версій, а да таго, каб гістарычны наратыў пра ВКЛ стаў больш поўным, цікавым, беларусы і літоўцы павінны прызнаць гэтую рознасць падыходаў не як тое, што супярэчыць адно аднаму, а як тое, што дапаўняе, дазваляе нам быць больш адэкватнымі ў сваіх версіях мінулага.
“І палякі, і літоўцы, і беларусы ўсё адно будуць мець свой нацыянальны наратыў і пра ВКЛ, і пра Вільню. Але сэнс у тым, каб зразумець крытычна адно аднаго, не стараючыся знішчыць версію апанентаў. Чытаючы ўсё і думаючы над гэтым – будзеш набліжацца да аб’ектыўнага бачання”, -кажа ў інтэрв’ю дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русціс Камунтавічус. Па словах спадара Камунтавічуса, у такой сітуацыі літоўскія гісторыкі, галоўным чынам, павінны быць зацікаўленыя не ў тым, каб беларускую інтэрпрэтацыю гісторыі ВКЛ больш наблізіць да літоўскай версіі, а наадварот – каб беларуская гісторыяграфія ВКЛ развівалася як мага больш незалежна і прафесійна.

2 траўня ў межах цыкла публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта “Urbi et Orbi” доктар гісторыі Русціс Камунтавічус разважае на тэму: “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?” (Crowne Plaza, зала Princess II) пачатак а 18.30. Гэтая лекцыя – спроба ўсведамлення іншага пункту гледжання, праз які можна адкрыць для сябе новыя старонкі сваёй гісторыі.

 

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Русціса Камунтавічуса

www.ampby.org паводле прэс-рэліза.

Фота: газета “Kauno diena”.

Аўтар: Міхась

Крыніца: ampby.org

 

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago