Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне і ўзгадаць пра лёс былога міністра ўнутраных спраў і палітыка Юрыя Захаранкі, які знік пры загадкавых абставінах 7 мая 1999 года. Адначасова на пікетах планавался прыцягнуць увагу грамадскасці да знікнення іншых вядомых асобаў у Беларусі – Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра знаходжанне якіх таксама няма звестак, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт.
У сваім адказе пра забарону пікетаў чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкаму спасылаюцца на тое, што падобныя акцыі можна ладзіць толькі ў вызначаных месцах (стадыён “Лакаматыў” і пляцоўка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў). Але таксама не дадзены дазвол на правядзенне пікету і ў гэтым парку, бо арганізатары павінны былі заключыць дамовы з аддзелам унутраных спраў (аб ахове грамадскага парадку), установай аховы здароўя (аб медыцынскім абслугоўванні) і камунальнымі службамі (аб забеспячэнні уборкі тэрыторыі пасля мерапрыемства). Без гэтых дамоваў, па версіі гарвыканкаму, ладзіць пікеты нельга.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…