4 траўня адзін з самых вядомых берасцейскіх гуртоў адыграў гучны канцэрт у клубе Сфера.
За вокнамі быў белы дзень, а у клубе панавала свая атмасфера. Хаця народу было не вельмі шмат, нікога – ні публіку, ні музыкаў – гэта не засмучала.
Музыкі выклаліся па поўнай. Песня адна за адной, гучалі у зале а гледачы шалёна скакалі пад сцэнаю ды падпявалі. Час ад часу на сцэне з’яўляліся постаці, што кідаліся ў залу і потым перадаваліся на руках. Шмат хто падаў, нават праз галаву, але іх падымалі, хлопалі па плячах і зноў прыймаліся скакаць.
Канцэрт склалі старыя добрыя і вядомыя песні, такія як “Она не знала”, “Прыгай в коляску”, “Доля”, “Чёрный дракон” ды іншыя, а таксама песні з новага альбому “Сквозь Говно”. Музыкі прадставілі і новую песню пад назвай “Предсмертный хит”.
Некаторыя фанаты нават добра падрыхтаваліся – час ад часу уздымалі над галовамі расцяжку “Гершоны”.
У сярэдзіне канцэрта, на сцену падняўся мастак Анатолій Мелеховец, які прэзентаваў Юрыю Стыльскаму партрэт напісаны маслам.
Музыкі адыгралі доўгі, двухгадзінны канцэрт. Але ён скончыўся: уключылі крыху больш святла – фанаты выціскалі майкі, Стыльскі рабіў медыятары з пластыкавых карткаў гледачоў, а на выхадзе публіка гучна дзялілася ўражаннямі ад канцэрту.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…