Categories: Грамадства

“Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” абвяшчае набор

Беларускі дом правоў чалавека пачынае набор у групу па вывучэнні міжнароднага права правоў чалавека ў рамках праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Мэтай навучання з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі прафесійнага выкарыстання прынцыпу вяршэнства права праз прымяненне міжнародна-прававых стандартаў, перш за ўсё, на нацыянальным узроўні. У праграме выкарыстоўваюцца метады, якія дазваляюць ўдзельнікам непасрэдна ў працэсе навучання прымяніць атрыманыя веды.

Праграма навучання разлічана на адзін год і складаецца з серыі сесій (семінараў), якія будуць праходзіць ва Украіне і Літве на працягу 2013-2014 гг.

Колькасць удзельнікаў праграмы – 20 чалавек

Кожная сесія ўяўляе сабой камбінацыю тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама абмеркаванняў і дыскусій.

Перыядычнасць сесій: адна сесія ў адзін-два месяцы. Працягласць першай сесіі – 7 дзён (уключаючы дні прыезду / ад’езду); працягласць ўсіх наступных сесій – 3 дні. Паміж сесіямі ўдзельнікам трэба будзе выконваць значны аб’ём хатняй працы па вывучэнні шэрагу міжнародных канвенцый і дагавораў, па азнаямленні з пытаннямі гісторыі і філасофіі правоў чалавека, прэцэдэнтнымі справамі міжнародных судовых і квазісудовых органаў, а таксама па падрыхтоўцы пісьмовых работ з ужываннем нормаў міжнароднага і канстытуцыйнага права. У рамках кожнай сесіі, пачынаючы з другой, будзе праводзіцца кантроль ведаў у форме тэсціравання.

Запланаваныя тэрміны правядзення сесій:

• жнівень 2013 (Украіна)

• кастрычнік 2013 года (Літва)

• снежні 2013 (Літва)

• люты 2014 г. (Літва)

• красавік 2014 года (Літва)

• чэрвень 2014 (Літва)

• ліпень 2014 года, сумесна з групай юрыстаў (Літва)

Удзел у навучанні бясплатны. Выдаткі на праезд да месцаў правядзення сесій будуць кампенсаваныя арганізатарамі.

У склад заяўкі ўваходзяць онлайн анкета  і рэкамендацыя. Рэкамендацыя можа быць: ад праваабарончай арганізацыі (альбо незалежнай некамерцыйнай арганізацыі), ад праваабаронцы, спецыяліста (эксперта, кансультанта) па пытаннях правоў чалавека, ад выпускнікоў праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”.

Рэкамендацыі накіроўваюцца самімі рэкамендаўцамі непасрэдна на электронны адрас праграмы: ilia.belarus @ humanrightshouse.org. Апошні тэрмін падачы дакументаў 16 чэрвеня 2013 г. Усе кандыдаты будуць апавешчаныя аб рашэнні конкурснай камісіі да 30 чэрвені 2013.

Па дадатковых пытаннях варта звяртацца да арганізатараў ilia.belarus@ humanrightshouse.org. Больш падрабязна аб праграме можна даведацца на  Беларускага дома правоў чалавека.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago