“Берасце – еўрапейскі горад”, – менавіта да такой думкі прыходзіш пасля прагляду новых відэа ад Берасцейскага Еўраклуба і АРР “Дзедзіч”.
Новыя мініфільмы пра Берасце раскрываюць вядомыя і не вельмі вядомыя старонкі гісторыі старажытнага горада. Фільм першы “Падзеі еўрапейскага Берасця” расказвае пра тое, што адбывалася на месцы сённяшняй Берасцейскай крэпасці да яе пабудовы – прыняцце Магдэбургскага права, Брэсцкі мір 1409 года, адкрыццё Брэсцкай друкарні ў 1553 (першай у Беларусі).
Фільм другі “Старажытнае Берасце vs Брэсцкая крэпасць” распавядае пра пабудову ваенай фартэцыі і адказвае на пытанне дзеля чаго васьмісотгадовы горад быў спалены у мірны час. Бо усе добра памятаюць, як крэпасць была разбурана падчас Другой сусветнай вайны, але далёка не кожны ведае, як яна была пабудавана.
Трэці фільм “Постаці еўрапейскага Берасця” расказвае пра Мікалая Радзівіла Чорнага і пра яго унёсак у эканамічнае і культурнае развіццё Берасця і ўсёй краіны. Неканаваны кароль за свае 50 год жыцця паспеў надзейна запісаць сваё імя ў гісторыю – адстойваў незалежнасць Беларусі ад польскага ўплыву, адкрываў друкарні, школы, нават стаў аўтарам адной з самых значных аграрных рэформаў у гісторыі Беларусі.
“Брэст быў горадам, дзе людзі вучыліся кіраваць сваім жыццём, біць агульных ворагаў і разумець слова Божае”.
Берасцейскі Еўраклуб быў створаны восенню 2011 года пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” і руха “За свабоду!” Еўрапейскі клуб – дыскусійная пляцоўка, дзе збіраюцца людзі, якія хочуць больш ведаць пра прынцыпы еўрапейскага жыцця, пра магчымасці змен у Беларусі з улікам прымянення еўрапейскіх стандартаў. Асноўная мэта – папулярызацыя Еўропы, еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод берасцейскай моладзі.
Глядзіце таксама ролікі Еўраклуба, прысвечаныя праблемам студэнцтва, бізнеса і экалогіі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…